Візы ў Аўстрыю – у Гродне?

|

На перамовах са сваім аўстрыйскім калегам Міхаэлем Шпіндэлегерам літоўскі міністр прапанаваў дыпламатычныя пляцоўкі Літвы ў Мінску, Гродне і Калінінградзе ў якасці месцаў, дзе маглі б афармляцца візы для тых, хто мае патрэбу ў падарожжы ў Аўстрыю.

Як паведамляе агенцтва penki.lt, у такі спосаб урад суседняй краіны гатовы адудзячыць Аўстрыю за тое, што яе амбасады Філіпінах, Калумбіі, Сірыі і Ліване з 1 жніўня пачалі выдаваць шэнгенскія візы тым, хто збіраўся ехацьу Літву.

Да гэтага часу беларусы, якія хочуць паехаць у Аўстрыю, павінны здаваць дакуманты на атрыманне візы ў Амбасаду Германіі ў Мінску.

Фота: vega-tur.ru