РАСПРАЦАВАНА ПЕРШАЯ ТЭМАТЫЧНАЯ ЭКСКУРСІЯ ПА АЎГУСТОЎСКІМ КАНАЛЕ

|

Новая экскурсія мае назву “Аўгустоўскі канал у гісторыі Першай і Другой сусветных войн”.

Гродзенскія спецыялісты падрыхтавалі да новага сезона таксама маршрут для экскурсій на роварах “Тут пачыналася вайна” і водна-роварны маршрут “Аўгустоўскі шлях”.

Кансультант дэпартамента па турызму Алена Салаўёва паведаміла БЕЛТА, што на прыкладзе новай гродзенскай экскурсіі ў сакавіку беларускія экскурсаводы і гіды-перакладчыкі будуць знаёміцца з асаблівасцямі правядзення экскурсій на ваенна-гістарычную тэматыку. У маі на Аўгустоўскім канале адбудзецца выязны семінар для папулярызацыі новых маршрутаў.

Кася КРОТ