Чатыры трагедыі па адной прычыне

|

Учора ўвечары пажар адбыўся ў кватэры жылога дома па вуліцы Міру. Ратавальнікі, якія прыбылі на месца здарэння, знайшлі цела гаспадара кватэры. Жанчыну, якая знаходзілася у гасцях, пажарныя выратавалі – цяпер ёю займаюцца дактары-рэаніматолагі, дыягназ: «атручванне ўгарным газам». У пазбяганне іншых ахвяр ратавальнікі эвакуявалі з дому 11 жыхароў суседніх кватэр.

 

У той жа дзень здрарыліся яшчэ два пажары. У вёсцы Ясень Астравецкага раёну пажар знішчыў дах і пашкодзіў сцены драўлянага жылога будынку, двое мужчын загінулі. Таксама загінула жанчына ў вёсцы Табала Лідскага раёну падчас пажару ў двухкватэрным жылым доме.

Па інф. МНС