Пра супрацоўніцтва НКВД і Гестапа

|

Тэма стужкі, знятай тэлеканалам БЕЛСАТ,– супрацоўніцтва двух, на першы погляд, антаганістычных структур — НКВД і Гестапа. Блізкае супрацоўніцтва выяўлялася ў тым ліку ў абмене вязнямі. СССР дасылаў у Нямеччыну ў асноўным антыфашыстаў і габрэяў, якіх там знішчалі. Немцы наўзамен выдавалі Маскве людзей, якія раней эмігравалі з Расіі ды выступалі супраць Савецкага Саюзу. Яны ў асноўным загінулі ў ГУЛАГу.

Працаўнікі НКВД і Гестапа рабілі супольную працу і добра адзін аднаго разумелі. Нават методыка працы з вязнямі была падобная. Пра гэта сведчаць кадры з Віленскага музея генацыду і Музея Гестапа ў Кёльне. Але ў Літве і Нямеччыне дзейнасць абодвух гэтых арганізацыяў прызнаная злачыннаю, а ў Беларусі высокія чыноўнікі да сёння заяўляюць, што «нашыя чэкісты» не нясуць нават маральнай адказнасці за рэпрэсіі супраць сотняў тысяч і мільёнаў невінаватых людзей у сталінскія часы. Нават тыя, хто ўласнаручна катаваў і расстрэльваў людзей не за злачынствы, а паводле «разнарадкі».

Пасля прагляду гродзенскі даследчык і журналіст Андрэй Пачобут распавядзе пра метады працы НКВД МГБ КГБ у Гродне і на Гродзеншчыне ў 30 50 гады мінулага стагоддзя.

Пачатак прагляду ў 19 гадзін па вуліцы Будзёнага, 48а-44 у памяшканні ТБШ.

Паводле інфармацыі прэс-службы гродзенскага руху “За Свабоду”