Праект ратавання “Новага Свету” прадставяць гродзенскія гісторыкі

|

Ініцыятарамі правядзення круглага стала выступілі гродзенскія гісторыкі, краязнаўцы і Таварыства Беларускай Школы.

Круглы стол парадуе ўдзельнікаў некалькімі прэзентацыямі.

Як паведаміў “Твайму стылю” адзін з арганізатараў гісторык Андрэй Вашкевіч, галоўным момантам мерапрыемства, якое ладзіцца ў межах святкавання Дзён святога Губерта, будзе прэзентацыя праекта рэновацыі і аднаўлення Новага Свету.

Падрыхтаваны гродзенскімі гісторыкамі праект будзе перададзены ў Міністэрства культуры.

Акрамя таго, адбудзецца прэзентацыя дыска, створанага па выніках фотапленера “Адкрый “Новы Свет” (2008), і выстава малюнкаў ўдзельнікаў дзіцячага мастацкага пленера “Намалюй Новы Свет”, які адбыўся 12 верасня.

Круглы стол распачнецца ў 11 гадзін у памяшканні Таварыства Беларускай Школы па адрасе: вул.Будзёнага 48а-44.

На выяве: эмблема фотапленера “Адкрый Новы Свет”.