У Гродна адбудзецца «матч году»

|

Менавіта гэтыя дружыны традыцыйна ўжо штогод разыграюць паміж сабой залатыя медалі чэмпіянату краіны. Гэтай вясной больш пашанцавала «студэнткам» з Мінску, якія адабралі тытул лепшай каманды Беларусі ў гарадзенак. Сёлета абедзьве каманды згулялі ўжо па 9 гульняў і аніводнага разу не прайгравалі. Зараз некаму давядзецца саступіць…

 

Сустрэча паміж «Гараднічанкай» і БНТУ адбудзецца 31 кастрычніка ў 15.30 у спартыўным комплексе «Вікторыя» па вул. Гагарына.