Турыстычны праект маштабу ВКЛ

|

Праект распрацаваны ТДА «Віаполь» (Мінск). Як паведаміла БелаПАН дырэктар турыстычнага прадпрыемства Галіна Патаева, праект прысвечаны тысячагоддзю гісторыі літоўскіх зямель: упершыню назва «Літва» была згадана ў нямецкіх летапісах у 1009 годзе.

 

Экскурсія «Навагрудак — Літвы сталіца, што красуе» вядзе праз Мір і возера Свіцязь да Навагрудка. Трансгранічны тур «Беларусь і Літва: разам і паасобку” прадугледжвае наведванне старадаўніх замкаў у беларускім Крэве, літоўскім Мядзінінкаі і прыпынак у Вільнюсе. Экскурсія «Дарога на Грунвальд» уключае наведванне Ліды, Гродна, польскіх Грунвальда, Мальбарка і Торуня. Кожны год у Грунвальдзе рэканструіруецца знакамітая бітва. Як адзначыла Патаева, у 2010 годзе падзея абяцае быць асабліва маштабнай: адзначаецца 600-годдзе бітвы.

Ілюстрацыя luchenok.livejournal.com