Лабараторыя на колах, першая ў РБ

|

Лабараторыя коштуе 55 тыс. еўра і закупленая на сродкі ЕЗ. Гэта першая мабільная лабараторыя экалагічнага кантролю ў Беларусі. З яе дапамогай гарадзенскія эколагі будуць складаць маніторынг павярхоўных вод прымежных участкаў Нёмана, а таксама рэчкі Чорная Ганча ў раёне Аўгустоўскага каналу.

 

Мабільная лабараторыя на базе аўтамабілю «Фольксваген-Кофтэр 35» дазволіць праводзіць даследаванні аператыўна, літаральна на колах, што асабліва важна ў выпадках аварыйнай сітуацыі або экалагічнай пагрозы.

Паводле БелТА

На фота: мабільныя лабараторыі могуць стварацца на базе амаль любога тыпу аўта.