Асвятляць нельга Затрымліваць

|

Затрымалі іх у той момант, калі яны пакідалі завод. Кіраваў затрыманнем намеснік дырэктара па рэжыму. Алесь Дзянісаў – сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў, Аляксандар Хілімон супрацоўнічае з «Обозревателем».

 

Як паведамляў ТС 30 кастрычніка, на прадпрыемстве амаль на 50% павялічваюцца нормы выпрацоўкі (з 1.12.3009) на ўсіх стадыях вытворчага працэсу шкловырабаў, заробкі пры гэтым адміністрацыя падвышаць не збіраецца. Матыў – «састарэлыя» нормы. Але нормы не адзін раз падвышаліся на працягу году.

 

Напярэдадні рабочыя шкозавода звярнуліся з лістом да міністра архітэктуры і будаўніцтва Аляксандра Селязнёва, у якім пішуць, што заробак адміністрацыя выдае адзін раз на месяц і з пастаяннымі затрымкамі; сам заробак складае ў сярэднім каля 600 тысяч рублёў, тым часам як сярэдні заробак у прамысловым сэктары краіны, згодна з афіцыйнымі дадзенымі, перавышае мільён рублёў. У лісце пералічваліся і іншыя прычыны, па якіх рабочыя гатовыя да страйку. Пад лістом паставілі подпісы звыш 1 тысячы рабочых.

 

Журналістаў затрымалі, не гледзячы на тое, што яны мелі дазвол трапіць на прадпрыемства.

З выкарстаннем інфармацыі радыё «Свабода»

Фота http://www.neman.by