Ізноў пра сумнае

|

У аўторак каля дзвюх гадзін ночы ў Мастах загарэўся жылы дом. Прычынай ізноў стала цыгарэта. У доме пражываў беспрацоўны 54-гадовы мужчына з двума сынамі. Адзін з сыноў не ночыў дома. Сам гаспадар здолеў выбрацца з агню, але з-за шокавага стану ён не змог патлумачыць выратавальнікам, ці ёсць у хаце яшчэ людзі. У памяшканні пажарныя знайшлі і ўратавалі з агню яго 23-гадовага сына. З апёкамі голені і атручваннем прадуктамі гарэння ён быў дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы. Па словах выратавальнікаў, у хлопца з’явіўся другі дзень народзінаў.

Па інфармацыі цэнтра прапагандыі навучання Гарадзенскага абласнога ўпраўлення МНС