Пры рэканструкцыі чыгуначнага вакзала ў Гродна будуць улічвацца меркаванні пасажыраў

Мы прапанавалі напісаць гродзенцам, што б яны хацелі бачыць на чыгуначным вакзале – рэстаран, Інтэрнет-клуб, забаўляльны цэнтр ці штосьці яшчэ, – распавёў “Твайму Стылю” намеснік начальніка Баранавіцкага пасажырскага ўчастку Мікалай Дудогла.

Усе прапановы і пажаданні разгледзяць Гродзенскі і Баранавіцкі пасажырскія ўчасткі, потым уся інфармацыя трапіць у “Грамадзянпраект”, які ў асобе Уладзіміра Шапавалава рыхтуе два праекты па дызайне гродзенскага чыгуначнага вакзала. Пасля праекты будуць абмяркоўвацца, сумесна з гродзенскім губернатарам. І ў выніку абярэцца адзін праект рэканструкцыі вакзала. Пры гэтым абавязкова будуць улічвацца меркаванні саміх пасажыраў.

Пасля скрынкі па прапановах рэканструкцыі вакзала плануецца правесці наступнае апытанне – на тэму чыгуначнага спалучэння з Вільняй – ці патрэбна яно гродзенцам, якім яно бачыцца і г.д.

Здымак з газеты “Гродзенская праўда”