Праваабаронца звярнуўся ў суд

|

У лістападзе 2009 года Алесем Дзергачовым была пададзена заява ў Смаргонскі райвыканкам аб правядзенні пікета, прысвечанага 61 гадавіне з дня прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Месцам правядзення мерапрыемства вызначалася пляцоўка насупраць кінатэатра “Космас”, які месціцца на вул. Савецкай у Смаргоні.

 

У правядзенні пікета адмоўлена. Аб гэтым сведчыць ліст са Смаргонскага райвыканкама за подпісам намесніка старшыні Смаргонскага райвыканкама Аляксандра Версоцкага. Прычына: райвыканкам рашэннем ад 15 лістапада 1999 года забараніў фізічным асобам праводзіць масавыя мерапрыемствы на вуліцы Савецкай. У адказ было прапанавана такое месца правядзення, дзе за гадзіну акцыі яе пабачылі б не болей за 20-30 чалавек, замест планаваных 200-300.

 

Са зварота ў суд: “Лічу, што дадзеная аргументацыя пярэчыць артыкулам 2, 35, 59, 22, 23 Кантытуцыі Рэспублікі Беларусь, артыкулу 19 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.” Алесь Дзергачоў у звароце патрабуе “прызнаць дзеянні намесніка старшыні Смаргонскага райвыканкама Аляксандра Версоцкага неправамернымі, ушчамляючымі мае правы, вынесці рашэнне аб абгрунтаванасці маёй скаргі і абавязаць дадзеную службовую асобу ўхіліць дапушчанае парушэнне”.

 

Па інфармацыі http://www.smargonbel.byhost.org

Фота http://www.smargonbel.byhost.org