Цвярозасць не прызначыш, ці кожнаму – па вядру спірту

|

Хіба што панеслі страты гандлёвыя прадпрыемствы. Дарэчы, спіртное ўсё ж такі прадавалася на разліў ў некаторых танных кафэ, і за алкаголем стаялі чэргі. Як растлумачыў начальнік гарадскога медвыцвярэзніка, нічога асабліва здавальняючага ад такого дня не чакалася: да іх былі дастаўленыя некалькі чалавек. Больш таго, некаторыя з іх паступілі ў такой стадыі ап’янення, што іх прыйшлося перанакіраваць у бальніцу хуткай дапамогі. Адначасова ў медвыцвярэзніку знаходзяцца ад 5-ці да 15-16-ці чалавек, усё залежыць ад дня тыдня, самыя ураджайныя – пятніца і субота.

Нажаль, цвярозасць, як, зрэшты, і дабрабыт, і каханне, і радасць прызначыць нельга. Эфект атрымаецца нікчэмным. Алкаголь ужо даўно перастаў быць сацыяльнай праблемай, у Беларусі ён паступова становіцца праблемай генетычнай. Сярэднестатыстычны беларус выпівае ў год больш за 11 літраў спірту (глядзі здымак!-аўт.) Вядома, што дэградацыя нацыі пачынаецца з паказчыку ў 6-8 літраў…

Л.Леонт