Найбольш абсурдная адмова года

|

Падставай для адмовы ў рэгістрацыі «Залатога льва» стала ў ліку іншага і тое, што «ў тэксце статута арганізацыі адсутнічае расшыфроўка назвы “Залаты леў”».

Як адзначыла вядучая імпрэзы “Грамадзянская супольнасць-2009” (менавіта на ёй было агалошанне рашэнне пра ўручэнне гэтага дыплома) Алёна Валынец, «у слонімскім упраўленні юстыцыі, відаць, ніколі ня бачылі гербу свайго гораду, дзе залаты леў прысутнічае буйным планам!».

Заўтра ранкам у абласным судзе адбудзецца разгляд апеляцыі ініцыятараў стварэння “Залатога Льва” да Упраўлення юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкама.

Як паведаміў “Твайму стылю” кіраўнік аргкамітэта па стварэнні арганізацыі Алесь Масюк, “закон на баку заснавальнікаў арганізацыі“. Разам з тым, сп. Масюк дапускае і тое, што суд пакіне ў сіле рашэнне пра адмову ў рэгістрацыі. У такім выпадку, магчыма, ініцыятары заснавання арганізацыі будуць звяртацца ў Вярхоўны суд.

Мэтамі дзейнасці Культурна-асветніцкага грамадскага аб’яднання «Залаты леў» мела быць павышэнне культурна-асветніцкай грамадскай актыўнасці жыхароў Слонімскага раёну.

Фота: Юры Сідун, generation.by