“Залаты леў” без рэгістрацыі

|

“Цуда не здарылася, хоць яно было блізка” – так пракаментаваў “Твайму стылю” рашэнне суда кіраўнік аргкамітэта па стварэнні арганізацыі Алесь Масюк (на здымку).

Па яго словах, суддзя палічыў неабгрунтаванымі некаторыя моманты, якія ляглі ў аснову адмовы ў рэгістрацыі арганізацыі. Сярод такіх была і заўвага спецыялістаў упраўлення юстыцыі наконт таго, што ў пададзеных на рэгістрацыю дакумантах не тлумачылася назва “Залаты леў”.

Разам з тым, суд палічыў дастатковымі для адмовы два іншыz моманты, якія, з пункту гледжання Алеся Масюка можна было б лёгка выправіць на працягу паўгадзіны, калі б упраўленне юстыцыі замест адмовы ў рэгістрацыі накіравала дакументы на дапрацоўку.

Алесь Масюк не выключае, што адстойваць справядлівасць ініцыятары стварэння “Залатога Льва” будуць у Вярхоўным судзе Беларусі.

 

Фота: svaboda.org