“Гомель” не па зубах

|

У выпадку перамогі гарадзенцы ўшчыльную маглі наблізіцца да каманд, якія змагаюцца за 3-4 месцы ў турнірнай табліцы чэмпіянату Беларусі. Госці з “Гомелю”, былі, аднак, мацнейшымі з лікам 3-2.

“Нёман” за тры туры да канца асноўнай часткі чэмпіянату займае 7-е месца, і, вельмі верагодна, у 1/4 фінальнага турніру сустрэнецца з …”Гомелем”, які ідзе 2-м.

24 лютага “Нёман” гуляе на сваёй пляцоўцы са жлобінскім “Металургам”.

В. Дрэма