Новая дарога і мост праз Нёман

|

Генпадрадчыкам праекта выступае гарадзенскае ДБУ №18, але акрамя таго прыцягнуты на дапамогу і прадпрыемствы Ліды, Слоніма, Скідаля, Шчучына, а таксама Свіслацкае ПМК меліярацыі, якое прадстааўляе неабходную адмысловую тэхніку. Не гледзячы на такое масавае скапленне тэхнікі з розных раёнаў, у ДБУ №18 адзначаюць недахоп цяжкай тэхнікі, якая часта выходзіць са строю, бо зараз даводзіцца працаваць з мёрзлым грунтам.

 

На месцы будаўніцтва моста па абодвух берагах Нёмана  архіёлагамі былі выяўлены старажытныя стаянкі і былі здзейснены архіялагічныя раскопкі.

Новая ГЭС,што будуецца ў тым жа раёне, будзе знаходзіцца прыблізна ў трох кіламетрах ад маста. У выніку запуску ГЭС узровень вады ў Нёмане у месцы пабудовы моста падымецца на 6-7 метраў. Гэтая акалічнасць ужо прадугледжана ў канструкцыі.

Нагадаем, што будаўніцтва моста рэалізуецца ў межах праекта па будаўніцтве аб’яздной дарогі ад трасы М6 Мінск-Гародня у абход горада, распачатага ў 2008 годзе. Дарога працягнецца ад вескі Сіўкава да вескі Квасоўка і выезда на Брузгі. Працягласць новай дзвюхпалоснай трасы складзе каля 20 км, якасць дарожнага пакрыцця разлічана на хуткасць перасоўвання парадка 100 км/г. З’яўленне такой трасы дазволіць вывесці транзітны транспарт у гэтым накірунку з межаў горада. Мяркуецца, што праект будзе цалкам завершаны ў 2012 годзе.

Фота ttp://gov.cap.ru