Падручнік пра абарону дрэваў

Адным з аўтараў кнігі з’яўляецца гарадзенка Алена Вінчэўская. Выданне будзе ўтрымліваць інфармацыю аб кампетэнцыях органаў дзяржаўных уладаў адносна вырубкі і насаджэння дрэваў і Закон РБ аб раслінным свеце. Таксама складальніца плануе змясціць узоры зваротаў і адказаў на прыкладзе кампаніі па абароне дрэваў у Гродна.

Дапаможнік адрасаваны людзям, якія хочуць абараніць зялёныя насаджэнні ў сваёй мясцовасці або ўнесці прапановы, а таксама грамадскім актывістам па абароне аб’ектаў расліннага свету. Дапаможнік будзе выдадзены напрыканцы чэрвеня гэтага году.

Сашка Верацейчык