Шоў-семінар прыгажосці ладзіцца ў Гродна

|

Арганізатары, творчае аб’яднанне “Ліга імёнаў”, абяцаюць паказаць адзіны ў Беларусі ўнікальны праект – шоў-семінар аб стылі і прыгажосці ад Наталі Рашэ, беларускага стыліста, якая працуе на “Мельнице моды”, “Новая волна” і іншых вялікіх мерапрыемствах. У дынамічным і яркім спектаклі гледачы даведаюцца ўсё пра сучасны стыль, іміджы і вобразы, дэкаратыўную касметыку і прычоскі. Да таго ж будуць выступы танцавальнага балета “Radical Fashion”, паказы адзення ад беларускіх дызайнераў .

Пачатак мерапрыемства а 19 гадзіне гродзенскай абласной філармоніі.