Вінаватыя кітайцы?

Такую версію станоўчых допінг-пробаў малатабойцаў Вадзіма Дзевятоўскага і Івана Ціхана на Алімпіядзе ў Пекіне агучыў сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску расійскі спецыяліст.

Да такога меркавання прыйшлі спартсмены, трэнеры і юрысты пасля азнаямлення з дакументамі з пекінскай лабараторыі.

Сяргей Літвінаў паведаміў, што да падачы матэрыялаў у Спартыўны арбітражны суд у швейцарскай Лазанне ўсе нюансы агалошвацца не будуць. Аднак адразу ж пасля падачы апеляцыі многія падрабязнасці змогуць з’явіцца на вэб-пляцоўках спартсменаў.

Тэрмін падачы матэрыялаў у Спартыўны арбітражны суд сканчаецца 27 лютага, аднак юрысты спадзяюцца прадоўжыць яго да 7 сакавіка, гаворыць Сяргей Літвінаў.

Сам працэс вынясення рашэння можа заняць да чатырох месяцаў з моманту падачы дакументаў.

Сашка Верацейчык паводле БЕЛТА

На здымку sport.belta.by: Іван Ціхан (зправа) і Вадзім Дзевятоўскі радуюцца медалям Алімпіяды…