Анджаліка Борыс атрымала новае абвінавачанне

|

Прэс-сакратар Саюза палякаў Ігар Банцар патлумачыў, якія менавіта абвінавачванні прад’яўлены фірме:

– Па-першае, нібы наша дамова з суполкай «Вспульнота польска» у Варшаве не тычыцца бізнесу, а з’яўляецца гуманітарнай дапамогай. Значыць, мы з парушэннем указа прэзідэнта легалізуем гуманітарную дапамогу. Гэта асноўнае абвінавачванне, і відаць, на гэтым будзе будавацца справа.

 

Канкрэтна справа тычыцца трыццаці тысяч даляраў, атрыманых з Польшчы на патрэбы фірмы “Палоніка”. Хаця, па словах Ігара Банцара, гэтыя грошы атрыманыя ў адпаведнасці з дамовай, і з іх заплочаны падатак.

– Тым не менш, зараз нам інкрымінуюць тое, што грошы мусяць быць аформлены як гуманітарная дапамога, а не як грошы, атрыманыя па бізнес-кантракце ад нерэзідэнта РБ, якім з’яўляецца «Вспульнота польска», – тлумачыць прэс-сакратар Саюза палякаў Беларусі.

 

Фота http://gdb.rferl.org