«Героі пакалення Аксаміт» прызентуюць новы альбом у Гродна

|

«Псіхея» была заснаваная ў Кургане ў 1996 г., да сярэдзіны 2000-х Псіхея становіцца адным з лідэраў расійскай альтэрнатыўнай сцэны. У 2005 году гурт атрымоўвае прэмію RAMP «Канцэрт года» ад тэлеканала A-One.

 

Іх студыйныя альбомы цалкам не падобныя адзін да аднаго, але ўсе становяцца класікай цяжкай музыкі. Яны змяшалі мінулае і будучыню ў альбоме «Герой пакалення Аксаміт», альбом «Кожную Секунду Прастора» даказаў: іх поспех – не выпадковасць, а альбом «Псіхея» 2004 года паказаў, што яны засталіся прыхільнікамі бясконцага руху наперад.

 

2-х гадзіннае шоў будзе каштаваць у Гродна ад 25 000 да 40 000 рублёў, месцы продажу квіткоў – крама «Мока» (Горкага 53, 2эт.), рынак «Карона» (зала Б месца 124), ДК хімікаў, Дом афіцэраў. Пасля Гродна музыкаў чакаюць Віцебск, Бранск, Архангельск, Уфа, Чыта…

Фота http://www.psyshit.ru