Платнікам – адтэрміноўка, завочнікаў – у казармы

|

Пра гэта са спасылкай на БЕЛТА паведаміла сёння “Еўрапейскае радыё для Беларусі“.

Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Віктар Гумінскі паведаміў журналістам, што прапанова аб адмене адтэрміноўкі для студэнтаў-платнікаў не знайшла падтрымкі ні ў Міністэрстве адукацыі, ні ў Адміністрацыі прэзідэнта, ды выклікала неадназначнае тлумачэнне ў грамадстве.
Гумінскі таксама падкрэсліў, што адмена адтэрміноўкі для студэнтаў-завочнікаў не будзе азначаць пагалоўнага набору ў войска ўсіх, хто вучыцца на завочных аддзяленнях.
У войска возьмуць толькі столькі, каб даўкамплектаваць структуры да неабходнай колькасці прызыўнікоў.
На здымку: будучыя студэнты-завочнікі будуць прыносіць прысягу.

Фота: news.vitebsk.cc