«Скарбніца» – у падтрымку Наваградскага замку

|

Заснавальнікам гэтай латэрэі, якая праводзіцца з 2002 года, з’яўляецца Міністэрства культуры, а арганізатарам — РУП «Беларускія латэрэі». Першы тыраж з 30-тысячным выпускам квіткоў коштам па 2 тыс. рублёў кожны адбыўся 28 студзеня. У красавіку запланаваны другі тыраж латэрэі з коштам квітка ўжо 2,5 тыс. рублёў.

 

Ставіцца задача павялічваць колькасць квіткоў кожнага чарговага тыражу. Усе сродкі, якія паступаюць ад рэалізацыі латэрэі «Скарбніца» за вылікам прызавога фонду і ўсіх абавязковых плацяжоў, накіроўваюцца на правядзенне прац па захаванні айчыннай гісторыка-культурнай спадчыны. Сёлета дашла «чарга» да Наваградскага замка. Таму ўсе сродкі ад правядзення латэрэі будуць накіраваныя на распрацоўку праектнай дакументацыі і першачарговыя працы па кансервацыі.

Па замове міністэрства Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў распрацоўвае ўзор новага квітка «Скарбніцы». Магчамы, і ў наступным годзе сродку ад «Скарбніцы» будуць таксама накіроўвацца на захаванне Наваградскага замка.

Фота http://vadimux.livejournal.com