Прэзентацыя Усходняга Партнёрства ў Ваўкавыску

|

Вядомыя эксперты прадставяць гісторыю адносінаў і магчымасці будучага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ЕС. У першым блоку выступіць палітолаг Алесь Лагвінец – спецыяліст у галіне міжнародных адносінаў, выкладчык ЭГУ. Другую прэзентацыю зробіць аташэ Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза Яніс Айзсалніекс, які працуе ў Беларусі з 2006 году.

 

Пасля кава-паўзы прапануецца правесці “мазгавы штурм”. Удзельнікі самі змогуць падрыхтаваць накід праекту, актуальнага для мясцовай супольнасці. Парапанаваныя праекты ацэніць прадстаўнік ЕС.

 

Як растлумачыў рэгіянальны каардынатар ПАГА “Рух “За Свабоду” у Гродзенскай вобласці Алесь Зарэмбюк, казаць пра магчымыя вынікі праграмы сёння яшчэ рана, бо праект яшчэ не працуе на поўную моц. Мэтай Усходняга Партнёрства з’яўляецца набліжэнне постсавецкіх краін да ЕС у галіне стандартаў жыцця, заканадаўства, эканомікі і г.д. Прыярытэты праграмы: энергетыка, экалогія, лепшае кіраванне, сувязі паміж людзьмі ў нашым рэгіёне і ў ЕС. Рэалізацыя праектаў, як правіла, ідзе праз органы ўлады, за выключэннем тых, што звязаныя з дэмакратыяй і правамі чалавека.

 

Пачатак мерапрыемства: 18 лютага а 14.00 у Ваўкавыскім райвыканкаме. Арганізатарамі з’яўляюцца Прадстаўніцтва ЕС у РБ і Ваўкавыскі райвыканкам.

 

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне: + 375 29 155 88 93

 

Лёша Шота

 

Малюнак moscowtopnews.com