Падарунак гродзенцаў імператару знайшоўся ў Нямеччыне

Такія падносныя талеркі з’яўляліся традыцыйнымі памятнымі падарункамі ў гонар і памяць знакавых падзеяў. Імператару Мікалаю ІІ такія талеркі паднасілі розныя дэпутацыі і прадстаўніцтвы падчас яго падарожжаў, асабліва ў сувязі з святкаваннем 300-годдзя Дома Раманавых. Сёння ў музеі-запаведніку Царскае Сяло захоўваюцца 4 такія талеркі.

Блюда, падоранае імператару гродзенцамі Сакольскага ўезда, знікла ў перыяд блакады Ленінграда, калі экспанат скралі немцы. Да гэтага часу наступны лёс талеркі быў невядомы. Нядаўна нашчадак нямецкага афіцэра вырашыў вярнуць драўляны экспанат у Царскасельскі музей. Выразаная на талерцы дата «1.11.1914 года» супадае з запісам у дзённіку, які пакінуў Мікалай ІІ у гэты дзень «1 ноября. Суббота. В 10 час. утра прикатил в Гродну. Принял начальствующих лиц и депутации от губерний…»

Здымак з www.tzar.ru