Праз Смаргоншчыну ў Еўрасаюз за лепшым жыццём

Парушальнікі па дарозе Каменны Лог-Меднікі накіроўваліся да дзяржаўнай мяжы, каб даехаць да Літвы. Рускай мовай з усіх нелегалаў валодаў толькі адзін. Ён і патлумачыў, што з Масквы да Мінска парушальнікі даехаці цягніком, ад Мінска ў памежную зону – на таксі.

Мужчыны імкнуліся трапіць у Еўрасаюз. Літаральна праз суткі прыкладна на тым жа месцы смаргонскія памежнікі затрымалі яшчэ чатырох замежнікаў, якія шукалі лепшыя ўмовы жыцця. Гэта ўжо другая група вьетнамцаў, якая спрабавала незаконна трапіць на тэрыторыю Літвы.

Зараз у раёне затрымання праводзяцца аператыўна-росшукавыя мерапрыемствы, парушальнікаў даставілі ў ізалятар часовага ўтрымання.