Міжнародны моладзевы летнік

| Без катэгорыі

Міжнародны моладзевы праект «Будуем новыя масты» – гэта міжнародная моладзевая змена, якая праходзіць на базе спартова-аздараўленчага цэнтру «Лазурны» (РФ, Ніжагародская вобласць) з 21 ліпеня да 03 жніўня.

 

У змене возьме ўдзел моладзь ва ўзросце ад 16 да 22 гадоў з 13 краін-партнёраў (Латвія, Італія, Абхазія, Украіна, Гішпанія, Швецыя, Фінляндыя, Кітай, Ізраіль, Беларусь, Расійская Федэрацыя, Сербія, Нямеччына). Ужо распачаўся збор у вясёлую кампанію ад нашай краіны.

Апошні тэрмін падачы заявак – да 10 сакавіка. За інфармацыяй звяртайцеся эл. адрас pchelka-1508@mail.ru

Паводле Кронікі грамадскага жыцця Гарадзеншчыны