Фурор на Неўскіх берагах

|

У склад зборнай уваходзілі таксама навучэнцы каледжаў Мінска і Віцебска, усяго 39 чалавек. У рамках фестывалю «Неўскія берагі» праводзяцца два буйных мерапрыемствы: міжнародная спецыялізаваная выстава касметыкі, парфумерыі і абсталявання для салонаў прыгажосці і міжнародныя алімпійскія спаборніцтвы па цырульным мастацтве, дэкаратыўнай касметыцы і нэйл-дызайну.

Дырэктар Асацыяцыі цырульнікаў і касметолагаў РБ, суддзя міжнароднай катэгорыі Кастусь Вацехоўскі адзначыў: «З кожным годам вынікі нашай зборнай станавіліся ўсё лепш і лепш. Сёлета зборная Беларусі выклікала сапраўдны фурор! Для некаторых удзельнікаў гэтыя спаборніцтвы – стартавая пляцоўка для ўдзелу ў Чэмпіянаце Еўропы ў чэрвені, які адбудзецца ў Афінах». Другімі сталі майстры з Эстоніі, на трэцім месцы – Украіна. Усяго ўдзельнічала ў фестывалі 12 краін.

ТС па інф. БелТА