Гэта – не хатка для Карлсана, тут будзе рэклама

|

Каб не займацца бясплатнай рэкламай, мы не будзем казаць, якая фірма так высока забралася, хутка гараджане і самі ўбачаць. Некаторае здзіўленне выклікае іншы факт – будынак да такой ступені аблезлы і непрэзентабельны, што наўрад ці яго выратуеш рознакаляровым рэкламным «капялюшам». Хаця некаторыя крыніцы інфармацыі гавораць аб тым, што ў хуткім часе плануецца касметычны рамонт фасадаў будынкаў на прывакзальным пляцы, і мястэчка на страсе самага высокага з іх будзе каштаваць даражэй, чым зараз. А жыхары дому спадзяюцца, што рамонтам фасада зоймецца іх новы «сусед» – вялікая і багатая кампанія.

Л.Леонт

Фота аўтара