На кірмашы як у супермаркеце

Ініцыятары візуальных даведнікаў, мясцовыя улады, мяркуюць, што цяпер кантроль за коштамі будзе ажыццяўляцца лягчэй. Дзякуючы новаўвядзенню пакупнікі змогуць без цяжкасцей знаёміцца з кан’юктурай рынку: на прэйскуранце можна даведацца пра кошты адразу на ўсіх мінірынках горада. Не ўсе прадпрымальнікі ў захапленні ад такой ініцыятывы:

– На павелічэнне колькасці пакупнікоў гэта не паўплывае, – пракаментаваў ТС прадавец садавіны Алег. – Кошты на рынку шмат ад чаго залежаць і цягам аднаго і таго ж дня могуць змяняцца. Сачыць за гэтымі зменамі – справа клопатная.

Хрысціна Марчук