Польскія мытнікі шукалі цыгарэты з беларускімі акцызамі на беластоцкіх рынках

|

У выніку акцыі на тэрыторыі рынкаў на вуліцах Андэрса, Кавалерыйскай і Юравецкай мытнікі знайшлі 1500 пачкаў цыгарэт без польскіх акцызных знакаў. Самую вялікую колькасць нелегальных пачкаў з беларускімі знакамі – 300 штук – было ў машыне 53-гадовога жыхара Беластока, якая стаяла непадалёк ад рынка.

У выніку мытнікі затрымалі 8 чалавек, якіх абвінавацілі ў захоўванні і распаўсюджванні нелегальных тавараў.

Падобныя акцыі, паабяцалі мытнікі, будуць перыядычна ладзіцца і надалей.

Здымак з www.bialystokonline.pl