Астравеччына: выбары без апазіцыі

|

Абодва актывісты з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі кампаніі супраць будаўніцтва на Астравеччыне атамнай станцыі.

Мясцовыя ўлады спрабавалі ўвогуле не дапусціць ініцыятыўную групу Івана Крука да збору подпісаў, але рашэнне раённай камісіі было адменена абласной выбарчай камісіяй.

У выніку Івану Круку ўдалося сабраць неабходную для ўдзелу ў выбарах колькасці подпісаў.

Далей, аднак, па словах Крука, пачаўся ціск на людзей, якія паставілі свае подпісы.

У выніку некаторыя жыхары раёна пад ціскам мясцовых уладаў адмовіліся ад сваіх подпісаў, што і дало падставы раённай камісі прыняць рашэнне пра нерэгістрацыю кандыдата.

Спроба даказаць праўду ў абласной выбарчай камісіі скончылася безвынікова.

Цяпер Іван Крук і Мікалай Уласевіч змогуць змагацца толькі за месцы ў абласным савеце дэпутатаў.

Абодва актывісты ўжо зарэгістраваныя ў якасці кандыдатаў.

 

Фота: “Народная воля