Універсітэт стане больш даступным для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі

|

На гэтым тыдні сканчаецца тэрмін конкурса па выбару арганізацыі, якая мадэрнізуе ўваход у галоўны корпус універсітэта па вул. Ажэшкі.

Як паведаміла “Твайму стылю” кіраўніца аддзелу масавых камунікацый універсітэта Надзея Вашкелевіч, сярод студэнтаў гэтай навучальнай установы ёсць людзі, якія перасоўваюцца ў вазках.

Нядаўна пандус быў пабудаваны ля ўваходу ў будынак філалагічнага факультэту ўніверсітэта.

 

На здымку: урачыстае шэсце студэнтаў і выкладнікаў універсітэта, прымеркаванае да яго 70-ці гадовага юбілею. Магчыма, цяпер у шэрагах студэнтаў стане больш і людзей на інвалідных вазках.