У «Маёнтку» прапішуцца кенгуру, ішак і шарсцяныя куры

|

У агратурыстычным комплексе, пабудаваным мясакамбінатам, 16 гектараў – гэта асяроддзе знаходжання «жывых экспанатаў»: казуль, дзікоў, аленяў. Хутка гэтае сямейства папоўніцца: у абвешчаным тэндэры значацца тыбецкі як, ішак і кенгуру. А для птушынага двара мясакамбінат мае намер закупіць фазанаў розных парод і афарбовак, паўлінаў белага (!) і іншых рэдкіх апярэнняў і курыц пароды «сілкі».

 

align=”left” >Дарэчы, гэтыя «сілкі» – сапраўдны цуд, яны яшчэ завуцца «кітайская шаўкавістая». Пёры ў гэтых курэй не маюць кручкоў і таму куры выглядаюць ваўнянымі. Маюцца звесткі, што «сілкаў» выкарыстоўваюць для атрымання пуху, які састрыгаюць з іх, як з авечак. Пасля стрыжкі пёры адрастаюць прыкладна за месяц. Не цяжка прадставіць, колькі задавальнення даставяць новыя набыцці наведвальнікам «Маёнтка».