У Гродне адзначаць Міжнародны дзень помнікаў і мясцінаў

|

Аматары гісторыі змогуць узяць удзел ў агляднай экскурсіі па Гродне, пазнаёміцца з гісторыяй габрэйскага Гродна, павандраваць па Новым свеце – цікавым куточку горада, які размясціўся на прасторы вуліц Валковіча, 1 мая, Дзяржынскага, Міцкевіча, 17 верасня, Астроўскага і інш.

Уваход на ўсе экскурсіі вольны.

Як паведаміла “Твайму стылю” адна з арганізатарак вандровак па Гродне Таццяна Казак, акцыя будзе ладзіцца ў межах Фэсту экскурсаводаў, прымеркаванага да Міжнароднага дня помнікаў і мясцінаў, які сёлета будзе адзначацца ў 26-ты раз.

У мінулым годзе ў межах Фэсту на працягу 2 дзён у Мінску, Гродне і іншых гарадах Беларусі прайшлі амаль 30 самых разнастайных пешых экскурсій, удзел у якіх узялі каля 1300 асобаў.