Ці стане вуліца Горкага вуліцай Карпюка?

|

З такім зваротам выступілі гісторыкі Віталь Саяпін, Віталь Карнялюк, Алесь Госцеў і Андрэй Вашкевіч. Па слова апошняга, яны прапанавалі два варыянты гродзенскім уладам:

Варыянт максімум – перайменаванне вуліцы Горкага ў вуліцу Карпюка. Мінімум – усталяваць мемарыяльную шыльду на будынку, дзе Карпюк жыў па вуліцы Горкага. Калі ніякіх з гэтых варыянтаў улады не падтрымаюць, то мы пакідаем за сабой права пачаць збор подпісаў у падтрымку нашых ініцыятываў. Мы перакананыя, што нас многія ў горадзе падтрымаюць, звернемся ў розныя грамадскія арганізацыі – Саюз пісьменнікаў, рэспубліканскі Савет ветэранаў.

Цягам месяца гарвыканкам мусіць даць адказ у пісьмовай форме.