У цэнтры ўвагі гурт Centr

| Без катэгорыі

Кожны спрабаваў быць бліжэй да сцэны, працягваў рэперам растапыраныя для поціску далоні і змагаўся за «месца пад сонцам». Мне ж хацелася спакойна паназіраць за канцэртам з далёкага кутка, бо з Centr мы ўжо бачыліся і размаўлялі…

 

– Хлопцы, вы не першы раз у Беларусі?

– Не, мы не раз бывалі ў Мінску, заязджалі ў Магілёў, а вось у Гродна трапілі ўпершыню. Гораду, натуральна не бачылі, хоць хацелася б запісаць нешта ў калекцыю ўражанняў.

 

align=”left” >- Што робіць вас шчаслівымі на канцэртах і пасля іх?

– Безумоўна, шчаслівым робіць аддача. Калі ты выходзіш, а зала разам з табой чытае, ведае твае тэксты. Калі вакол мора з рук – гэта, вядома, зараджае, робіць атмасферу, дае зразумець, што цябе тут слухаюць, што цябе чакалі. Пасля такіх канцэртаў сапраўды добры бадзёры настрой. У Мінску канцэрт прайшоў вельмі добра, энергічна так. Паглядзім, што будзе ў Гродна.

 

– Галоўнае ў рэпе – тэкст. Як ствараюцца вашы тэксты і што дае натхненне?

Слім: Усё бярэцца з жыцця, калі ёсць тэма, якая турбуе, мы раскрываем яе ў песнях, даносім свае думкі да слухача. Пішам мы ўсе асобна адзін ад аднаго, потым ужо паказваем, раімся і думаем аб музыцы.

Птаха: Тэкстаў з боку мы ніколі не бралі. Ну, гэта значыць, што для нас іх адмыслова ніхто не піша, і мы іх ні ў каго не купляем. Былі, вядома, выпадкі, калі з кімсьці чыталі, кагосьці запрашалі, але гэта ўсё дробязі. Напрыклад, мая творчасць на 90% складаецца з напісання тэксту.

 

– Ёсць у вас нейкія мары і планы, не звязаныя з музыкай?

Слім: Ёсць! Я вось хачу прэзідэнтам стаць. Без жартаў: хацелася б паглядзець на ўсё гэта знутры, паспрабаваць хоць крышачку памяняць гэты свет да лепшага. Змяніць няроўнасць усіх людзей. Натуральна, гэта заўсёды было і ад гэтага не сыйдзеш, але хацелася б, каб мяжа паміж беднымі і багатымі стала карацей.

 

– Хлопцы, Масква не надакучыла?

– Не, Масква не надакучыла, надакучыла ўсё тое, што дзеецца ў Маскве. Надакучыла колькасць людзей на вуліцах, знакамітыя на ўвесь свет пробкі на дарогах. У Маскве шмат сваіх цудаў: ідзеш па вуліцы і пытаеш як кудысьці прайсці, а на гэта адзін адказ: «Прабачце, я не мясцовы!». Масква не гатовая да такой колькасці людзей і машын… Калі б у нас было так, як у вас у Мінску, гэтак жа вольненька, мы былі б радыя.

Слім: Для мяне Масква такая свая, звыклая. Як гавораць: не тая маці, што нарадзіла, а тая, што выхавала. Дык вось, мяне выхаваў гэты вялізны горад. Таму як бы я ад Масквы не стамляўся, як бы яе не лаяў, усё роўна хочацца туды вяртацца, хочацца яе бачыць, пісаць аб ёй тэксты.

– У каго-небудзь з вас ёсць музычная адукацыя?

– Не, адукацыі музычнай няма. І нават ні на якіх прыладах граць не ўмеем. Але неяк за гады ў музыцы ўжо набываюцца навыкі, музычныя фокусы ўсякія асвойваеш, і тады адукацыя адыходзіць на другі план.

 

– У вас ёсць свае «абрады» перад канцэртамі, забабоны, нешта робіце на поспех?

– Ды нічога мы ніколі не робім. Талісманы нашыя – нашая каманда. А галоўнае – выспацца! Тады сапраўды ўсё добра пройдзе! Сёння, калі вы пільна на нас паглядзіце, то зразумееце, што гэтая традыцыя сарвалася.

 

– Як доўга вы шукалі гармонію? Калі пачалі самі сабе падабацца ў плане музыкі і тэксту?

– Вось як Гуф сыйшоў ад нас, з таго моманту мы яе знайшлі. Стала менш канфліктаў, спрэчак і крыкаў. Зручней зараз, прасцей і цішэй. Да гэтага вядома лаяліся вельмі шмат, і сварыліся па дробязях… А зараз, калі і пасварымся, то толькі па справе.

Гэтыя расійскія рэперы цалкам простыя і прыемныя хлопцы. На канцэрце яны сапраўды «запалілі залу» і ўсё было, як яны і чакалі: разам з ім зала чытала, разам танчыла і нават жартавала.