Гродзенцы набываюць найбольш

|

Паводле дадзеных, агучаных сёння на прэс-канферэнцыі намеснікам старшыні гарвыканкама Аляксандрам Сіўцовым, у разліку на кожнага жыхара за тры месяцы ў Гродна рэалізавана прадукцыі на 1,8 мільёнаў рублёў.

У выніку інвеставання, скіраванага на развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы гарадскога гандлю, у мінулым годзе адкрылі каля 10 новых аб’ектаў гандлю, працягваецца рэканструкцыя трох і распачата будаўніцтва чатырох крамаў і гандлёвых цэнтраў. Цягам мая да Фестываля нацыянальных культур плануецца адкрыць адрэстаўраваныя кавярні “Пельменная” і “Астра”.