Платныя медыцынскія паслугі патаннеюць на 20%?

|

Афіцыйна гэты падатак быў скасаваны яшчэ 1 студзеня 2010 году, аднак усе 4 месяцы працягваў дзейнічаць. Міністэрства аховы здароўя за гэты час ніяк не магло вызначыцца з пералікам паслугаў, якія варта вызваліць ад ПДВ. Пасля доўгіх дыскусіяў пералік быў зацверджаны. Паводле ўказу, ад падатку вызваляюцца практычна ўсе медычныя паслугі за выключэннем касметалагічных і паслуг нелекавага характару. Вызвалілі ад падатку і ўсю дыягностыку, і лячэбную фізкультуру, і масаж, нават нетрадыцыйныя метады лячэння – апітэрапію, гамеапатыю, гірудатэрапію, манульаную тэрапія, фітатэрапію і іншыя.

Указ уступае ў сілу пасля 10 дзён афіцыйнага апублікавання, то бок у маі. Тэарэтычна тады медычныя паслугі мусяць патаннець на 20%. Але на практыцы складана прадказаць, як адрэагуе на паслабленне медычны рынак. Напрыклад, у гродзенскім цэнтры “Лодэ” сказалі, што пра гэта пакуль нават гаворка не вядзецца, інфармацыі ніякай яшчэ няма. Хоць рашэнне прынятае “ў мэтах павышэння даступнасці медычных паслуг для шырокіх слаёў насельніцтва”, адзначае ej.by, па гэтай жа спасылцы можна праглядзець пералік паслуг, якія вызваленыя ад падатку.