Дзіяна лічыць «Людзі ёсць… »

|

Уздоўж гэтай сцяны стаялі пуфікі, каб прысесці і глядзець на супрацьлеглую сцяну, на якой, з дапамогай пражэктара, паказвалі слайды з работамі Дзіяны і відэа людзей у руху. Атмасфера на выствае была натуральнай і сяброўскай. Можна было ўбачыць знаёмых, альбо завесці новае знаёмства і абмеркаваць Дзіяніны здымкі і выставу. Яе імя на слыху амаль у кожнага маладога гарадзенца. Гэтая выстава не першая, Дзіяна прымала ўдзел у двух гарадзенскіх выставах, удзельнічала ў рэспубліканскім конкурсе «Здаровы быт – здаровая сям’я», дзе ў намінацыі «Сямейны партрэт» заняла другое месца. Яшчэ прымала ўдзел у некалькіх абласных конкурсах, дзе таксама займала прызавыя месцы. Выстава «Людзі ёсць…» стала справаздачай усяго пройдзенага. Арганізавала яе Дзіяна сама, сваімі сіламі і магчымасцямі.

 

– Расскажы пра ідэю выставы?

– Ідэя прыйшла імгненна. Я не сядзела гадзінамі і не думала аб назве. Людзі…яны навокал, яны ёсць. «Людзі ёсць…» Ключом у назве з’яўляецца шматкроп’е. Данесці да людзей тое філасофскае значэнне, якое знаходзіцца ў мяне ў вобласці сэрца, даволі цяжка. Таму кожны, хто праглядзеў здымкі, мог падумаць аб сваіх родных альбо працягнуць значэнне гэтага шматкроп’я.


– Атрымалася ў цябе раскрыць сэнс выставы?

– Для мяне ўвесь сэнс раскрываўся тады, калі я фатаграфавала кагосьці блізкага і душэўнага. Я натхнялася тым, што яны побач, што яны са мной, што яны ёсць. Відэа, якое рабіла для мяне мая сяброўка, з’яўлялася дапаўненнем да здымкаў. Там людзі жывыя, у руху. А на бумазе тыя моманты, якія я пакінула ў сябе глыбока ўнутры.


– Табе падабаецца здымаць людзей?

– Здымаць людзей не проста. Гэты накірунак у фатаграфіі адзін з самых цяжкіх. І за 2 гады работы з партрэтамі, а зразумела, наколькі гэта цяжка. Але мне вельмі падабаецца гэта рабіць. Выстава – своеасаблівая справаздача за два гады. Зараз, спадзяюся, заняцца чымсьці іншым.


– Як ты працуеш са сваімі «мадэлямі»?

– Мне прыходзілася здымаць людзей рознага тыпу і характару. Некаторым даводзілася гаварыць і паказваць «што і як», а камусьці дастаткова было усміхнуцца. Самае галоўнае – яны не баяцца мяне… Людзі, якія ёсць, баяцца аб’ектыва. Аднак паступова прызвычайваюцца, і ім падабаецца ўсё больш і больш пападаць у кадр. Самае цяжкае ва ўсім гэтым – знайсці агульную мову з тым, каго фатаграфуеш. Калі з першага позірку пачынаецца дыялог, я ўпэўненая, здымкі будуць выдатныя. Калі ж нейкі ступар нападае на абоіх, я спрабую развесяліць, у рэшце рэшт адмяніць здымкі і проста прагуляцца і паразмаўляць, стварыць сяброўскую атмасферу.

 

– Ты задаволеная вынікам?

– Так, задаволеная. Вядома, атрымалася трошкі не тое, што было задумана. Былі і памылкі, і іншыя складанасці. Але мы справіліся, дзякуй усім, хто мне дапамог. Шмат усміхаліся, размаўлялі. Усё было крута!

 

На выставе я чула мноства розных водгукаў і прыгадала словы Оскара Ўайльда: «Калі твор мастацтва выклікае спрэчкі, – значыць, у ім ёсць штосьці новае, складанае і значнае».

Фота на застаўцы: http://afisha.s13.ru/archives/1291