У Гародні 7 выпадкаў вытворчага траўматызму з цяжкім зыходам

За першыя тры месяцы сёлета на Гродзеншчыне зарэгістравана 20 выпадкаў цяжкіх траўм на вытворчасці, за такі ж перыяд летась – толькі 11.

Сітуацыя зацікавіла Гродзенскую абласную пракуратуру, якая зрабіла высновы, што рост вытворчага траўматызму звязаны з нездавальняючай працай абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы.

Пракуратура высветліла, што інспекцыя працы абмяжоўвае сваю працу правядзеннем планавых праверак.

Пазапланавыя праверкі не робяцца нават на праблемных прадпрыемствах, тым больш нічога не робіцца для прадухілення няшчасных выпадкаў на вытворчасці.

Калі парушэнні заканадаўства аб ахове працы ўсё ж выяўляліся, найчасцей інспектары абмяжоўваліся прыцягненнем да адміністратыўнай адказнасці юрыдычных асобаў, а не кіраўнікоў прадпрыемстваў.

Так, калі ў Гродзенскім аўтапарку №1 праверка выявіла 29 парушэнняў, аўтапарк заплаціў 350 тысяч рублёў штрафу, а кіраўніцтва прадпрыемства не панесла ніякага пакарання.

Ааналагічнае рашэнне было прынятае пасля праверкі пляцоўкі ААТ “Гроднапраммантаж”, дзе за адсутнасць у працоўных сродкаў індывідуальнай абароны, адсутнасць агароджы на небяспечных пляцоўках і інструктажоў па ахове працы, прадпрыемства заплаціла штраф ў памеры 350 тысяч.

Такое ж рашэнне прынятае пасля праверкі гродзенскай “Спецаўтагаспадаркі”.

Пракурорская праверка выявіла і больш сур’ёзныя парушэнні.

Так, у суд Кастрычніцкага раёна накіравана заява аб адмене заключэння дзяржаўнага інспектара працы пра няшчасны выпадак са смяротных зыходам, які здарыўся з працоўным ААТ “Гродна Азот”.

За ўтойванне страхавога выпадку да адміністратыўнай адказнасці прыцягнуты чацьвёра чалавек з ліку кіраўніцтва СВК “Солы”.

Паводле http://www.ej.by