Дэкан з гродзенскага ўніверсітэта ледзь не згарэў ва ўласным аўто

За рулём уласнага аўто знаходзіўся дэкан факультэта “Турызма і гасцепрыімства” купалаўскага ўніверсітэта Іосіф Вялента. На шчасце, кіроўца паспеў выскачыць з машыны, хоць і атрымаў шматлікія апёкі рук і твару. Пажарнаму разліку ўдалося справіцца з полымем, якое ахапіла ўвесь салон.

Як паведамілі “Твайму Стылю” у прэс-службе гродзенскага аддзялення МНС, па папярэдніх звестках, узгаранне адбылося з-за працякання газу з балона.