Дзённік галадаючай, ці як я «сядзела» на дыеце

Трэба браць сябе ў рукі, бо хутка вясна!
Нясмела пастукаўшы ў кабінет псіхолага, уваходжу ўнутр: «Справа ў тым, што я хачу сесці на дыету. Але перш за ўсё скажу вам, што маю старажытны і глыбокі комплекс да ўласнай фігуры. Таму ў дадатак да дыеты і заняткаў спортам мне патрэбна кансультацыя». Вердыкт псіхолага быў наступным:
– Сіла самапэўнення – вялікая сіла. Раз вы цвёрда вырашылі схуднець, я ўпэўнены, у вас атрымаецца. Але за нейкія маленькія слабасці (у выглядзе пірожнага) нельга караць уласную псіхіку. Гэта значыць, ні ў якім разе не завіце сябе тоўстай. Вы павінны блакаваць гэтую думку цалкам. Не варта захапляцца строгімі дыетамі і забываць, што ежа – гэта адзіная крыніца энергіі, неабходная для падтрымання працаздольнасці арганізму. Жорсткія дыетычныя эксперыменты над арганізмам ні да чаго. Ніякіх стрэсаў! Падбіраючы дыету, арыентуйцеся на свае самаадчуванне і ўлічвайце фізічную нагрузку. А падчас нясцерпных прыступаў голаду вы павінны прыдумаць сабе займальны занятак.
Дзень першы
Панядзелак – выдатны час для пачатку новага жыцця. Праштудзіраваўшы адпаведную літаратуру, вылучыла сабе дыету пад назвай «Японская», а замест спартзалы вырашыла заняцца сучаснымі танцамі, бо заўсёды марыла танчыць.
Для большай упэўненасці супрацьстаяння спакусе, я ўчора ўвечар прычапіла да дзверцы лядоўні малюнак галівудскіх прыгажунь з іх неверагоднымі фігурамі. Як зірнеш, адразу хочацца стаць хоць на крок бліжэй да гэтай дасканаласці.
Меню на сёння: сняданак – чорная кава, дыетычнае печыва; абед – два яйкі ўкрутую, салата з капусты з раслінным алеем, шклянка таматнага соку; вячэра – смажаная або вараная рыба.
У 7 гадзін вечара трэніроўка. Цэлая гадзіна. Баліць усё цела, хочацца есці. Настрой ніжэй сярэдняга. Засынаючы, уяўляю сябе ўлетку на пляжы. Нягледзячы на голад, усмешка расцягнулася да вушэй.
Дзень другі
Хм…даволі дзіўна. Учора ўвечары думала, што з раніцы з’ем слана, а апынулася, што голад за ноч нават прытупіўся.
Меню на аўторак: на сняданак зялёная гарбата з сухарыкам, на абед – рыба смажаная, салат з гародніны. А на вячэру п’ю кефір з кавалачкам чорнага хлеба. Каб сябе трохі пабэсціць, ляжу на канапе і гляджу моладзевую камедыю.
Дзень трэці
Самы складаны, як гавораць усе дыетолагі. І гэта праўда. Прачнулася ў кашмарным настроі, спазнілася на маршрутку, прыйшлося ехаць у цесным аўтобусе як кілька ў слоіку. Вось! Нават аўтобус параўноўваю з ежай… Жах. А можа, ну яе, дыету гэтую? Людзі кахаюць нас такімі, якія мы ёсць. Але – не, ці дарма я два дні мучылася? Унутраная барацьба была кароткай, перамог розум.
На сняданак – геркулес на нежырным малаку, на абед – морква з сырам, на вячэру – садавіна. І – спаць, спаць…
Дзень чацвёрты
Выспалася, адчуваю лёгкасць ва ўсім целе. Аднакурснікі сказалі, што ў мяне твар ззяе. Якая я малайчына! Сняданак – гарбата, вялікі яблык. На абед з’ела амлет з салатам са свежай капусты. А павячэраю ёгуртам і мандарынам. Трэніроўка прайшла выдатна, трэнер сказаў, што я добра танчу. Шчаслівы дзень сёння… Па дарозе дахаты зайшла ў краму і купіла джынсы на памер менш. Зараз ужо сапраўды не адступлюся са свайго шляху. Джынсы каштавалі нямала…
Дзень пяты
Апранаючыся з раніцы на вучобу, зазначыла, што рамень зашпіляю на адну дзірачку далей. Паглядзеўшы ў люстэрка, адчула сябе прывабнай. Даўно пара! Сняданак, абед, вячэра – паўтарыць меню першага дня. 6-ы,7-ы,8-ы дні – паўтарыць дыету з пачатку. Вытрымаем!
Візіт да псіхолага
– Ну што ж… Я вас віншую ад усёй душы, але зараз вы не павінны адыходзіць. Так часта бывае – схуднееш, і на радасцях думаеш: «Узнагароджу сябе пірожным, я ж такая разумніца!». Потым яшчэ адным, і яшчэ… Вага набярэце ўдвая хутчэй, чым скідвалі. Калі скончыцца дыета, вам трэба будзе стала ўстрымоўвацца ад лішняга кавалачка. Вы гатовыя пайсці на такія ахвяры?»
Мой розум крычаў: «Не!» ва ўсю даступную яму моц. Услых я сказала: «Так!». А арганізм мой толькі ўсцешыўся.
Кацярына Расюкевіч