На конкурс. Шматвыяўнае каханне

| Без катэгорыі

Каханне – гэта тут і цяпер. Яно – частка твайго жыцця. Каханне дазваляе табе рабіць рэчы, якія ты лічыў неверагоднымі. Каханне – гэта тое, што прымушае цябе жыць.

Гэта нялёгкі шлях, які прышлося мінуць. Гэта пачуццё, вольнае ад усялякага прымусу, напоўненае клопатам, пяшчотай і самааддачай. Тыя, хто кахаюць – адважныя людзі.

Пры жаданні, яго можна ўбачыць усюды…

Гэта, калі табе не шкада нават самага смачнага…

Калі ёсць каму мурлыкаць…

Калі нішто не пужае, бо побач бацькі…

Калі ёсць з кім шкодзіць дзеля забаўкі, а пасля за гэта атрымліваць ад матулі…

І нават маленькія дзеткі, якія не зусім разумеюць, што гэта, ведаюць – без яго ніяк…

Юля Катаржынская

Фота аўтара