Подпісы таксама можна канфіскоўваць

Тое, колькі мы сабралі подпісаў, і колькі маем на руках – гэта пэўная розніца, – гаворыць Ігар Ламека, актывіст ініцыятывы. – Ці вернуць іх, невядома.

Пачатак збору подпісаў распачаўся 11 мая і будзе трываць да 22 чэрвеня. Таксама ў Мінску збіраюцца подпісы за перайменаванне вуліцы і станцыі метро ў імя В.Быкава.

Мінулая ініцыятыва гродзенскіх краязнаўцаў, якія звярнуліся ў гарвыканкам з просьбай аб перайменаванні вуліцы Горкага ў Аляксея Карпюка, скончылася безвынікова. У лісце ад гарвыканкаму было напісана, што перайменаванне вуліц прыпынена, бо гэта дарагая працэдура.

Здымак з belarus.by