Марка гродзенскіх панчох адна з самых дарагіх

|

У рэйтынгу прадстаўленыя 100 самых дарагіх беларускіх гандлёвых марак у 2010 годзе. Брэнд Conte эксперты агенцыя MPP Consulting ацанілі ў 53 мільёны даляры. Самым дарагім брэндам прызнаная Milavitsa, якую ацанілі ў 60 мільёнаў даляраў. Санта-Бремор у 57, 5 мільёнаў даляраў знаходзіцца на другім радку рэйтынгу.

 

Як паведамляецца ў прэс-рэлізе агенцыі MPP Consulting, рэйтынг “БелБренд-2010” з’ўлецца першым у гісторыі рэйтынгам 100 самых дарагіх беларускіх брэндаў. Поўны спіс беларускага рэйтынгу можна паглядзець тут.

 

Галоўнай задачай праекта “БелБренд-2010” было вызначыць 100 самых дарагіх беларускіх брэндаў, а таксама іх рэальны рыначны кошт, на падставе паказчыкаў фінансавай дзейнасці кампаній, якія выкарыстоўваюць гэтыя брэнды, а таксама на падставе пазіцый кожнай кампаніі на рынку і перспектыў іх развіцця.

 

Асаблівасцю ўсіх нацыянальных брэндаў з’яўляецца тое, што кошт брэнду ўключае ў сябе выключна кошт гандлёвай маркі (імя) без уліку магутнасцей вытворчасці, інфраструктуры кампаніі і іншых матэрыяльных або інтэлектуальных каштоўнасцей.

Па матэрыялах ej.by