Наймацнейшыя беларускія легкаатлеты збяруцца ў Гародні

|

У спісах удзельнікаў беларускія алімпійцы: алімпійская чэмпіёнка-2004 Юлія Несцярэнка (бег на 100 метраў), алімпійская чэмпіёнка-2000 Яніна Правалінская-Карольчык (штурханне ядра), алімпійская чэмпіёнка-2000 Эліна Зверава (кіданне дыску), прызёры Алімпіяды-2008 Наталля Міхневіч і Надзея Астапчук (штурханне ядра), прызёр Алімпійскіх гульняў-2008 Андрэй Міхневіч (штурханне ядра), фіналістка Алімпійскіх гульняў-2004 у эстафеце 4х100 метраў Алена Неўмержыцкая.

За пуцёўку на чэмпіянат пазмагаюцца таксама беларускія прызёры сусветных і еўрапейскіх чэмпіянатаў.

Спаборніцтвы пройдуць на стадыёне цэнтральнага спартыўнага комплекса “Нёман”.

Турнір па штурханні молата, кіданні дыску і кап’я адбудзецца на стадыёне ў Каложскім парку.

Паводле http://www.bfla.eu