Набыў моц указ № 60

Паміж іншым указ рэгулюе доступ да інфармацыі па запыце карыстальніка. Правайдэры абавязаныя абмежаваць абанентам доступ да інфармацыі, забароненай заканадаўствам. Пакуль забароненыя парнаграфічныя матэрыялы, прапаганда жорсткасці і гвалту, і інш.

Аператыўна-аналітычны цэнтр (ААЦ) пры прэзідэнце Беларусі падркэслівае адсутнасць цэнзуры ў Байнеце. “У Беларусі не рыхтуюцца нарматыўна-прававыя акты, альбо ініцыятывы, што былі б на гэта скіраваныя”, – кажуць у ААЦ.
Мэта указу – «Абарона інтарэсаў грамадзян, грамадства і дзяржавы ў інфармацыйнай сферы, павышэнне якасці і патанненне інтэрнет‑паслуг, забеспячэнне далейшага развіцця нацыянальнага сегмента сеткі інтэрнет».