Футбольны “Нёман” пацешыў доўгачаканай перамогай

Два мячы на 44 і 55 хвілінах у выкананні Вадзіма Дземідовіча прынеслі гарадзенцам доўгачаканую перамогу. Магло быць яшчэ лепш –  на прыканцы гульні Віталь Валадзенкаў не рэалізаваў пенальці.

Да гэтага “Нёман” адзначыўся працяглай серыяй без перамогаў.

Ці можна спадзявацца на выхад з крызісу? Даведаемся 25 ліпеня пасля матчу з “Мінскам”.

Сёння “Нёман” займае дзесятае месца ў турнірнай табліцы.